Светла вiшнi цвятуць, свет купаецца ў млечнасцi, Усё Радзiме вясновую песню пяе, Столькi ў сэрцы любовi, што нават i вечнасцi Не хапiла б каб высказаць толькi яе.
Прыпеў: Ты зямля – любоў мая каханая, Шчасця свет i родны дом маiх бацькоў. Тут заўжды зара жаданая Устае над стрэламi дарог, шляхоў. Ты зямля – любоў каханая Шчасця свет i родны дом бацькоў.
Зоры ў небе гараць дыяментамi росамi, Над ракой уздымаецца чысты дымок. Я нiколi-нiколi без гэтага проста Сэрцу мiлага жыць на свеце не змог.
Прыпеў.
Хай над лёсам тваiм будзе светлая ранiца, I птушынымi песнямi поўнiцца гай, I шчаслiвая зорка табе ўсмiхаецца, I вясна не канчаецца, любы мой край.