Недзе ля ракі, дзе не мае броду Шэрыя быкі танчаць карагоды Ланцугі ў ночы адліваюць з ладам Воран там крычыць з воўкам родным братам. Палыхае там вогнішча да неба П'юць яны віно заядаюць хлебам Песні ім пяюць старыя цыганкі Б'юць капытам, б'юць, а ў небе маланкі!
Гэтыя быкі, маюць сваю праўду: Ім ня трэба сонца, цемры ім багата Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволі
Напілісь быкі, скачуць па краіне Топчуць ручнікі капытамі ў гліне Скачуць па дварах, адчыняюць хаты, Хто не пахаваўся – будзе вінаватым!
Гэтыя быкі, маюць сваю праўду: Ім ня трэба сонца, цемры ім багата Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволі Грай! Шукай! У снах юнацтва свае мары! Грай! Гукай! Вясны зялёнай цёплай чары! Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі! Грай! Грай! Гані быкоў – вернецца доля!
Грай! Шукай! У снах юнацтва свае мары! Грай! Гукай! Вясны зялёнай цёплай чары! Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі! Грай! Грай! Гані быкоў – вернецца доля! Грай! Шукай! У снах юнацтва свае мары! Грай! Гукай! Вясны зялёнай цёплай чары! Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі! Грай! Грай! Гані быкоў – вернецца доля!