30 СЕКУНД ДА СНІКЕРСА
Давай з табой, Шаталава, закурым
па тонкай віртуальнай цыгарэце,
пакуль маніякальнай моцы бура
не абудзіла хвалі ў соннай Леце.
Давай з табой, Шаталава, убачым,
як зоркі ападаюць жалудамі
ў асенні змрок, спрабуючы на ўдачу
не перашкодзіць віруснай рэкламе.
Давай з табой, Шаталава, пачуем
дажджоў тэрарыстычных шматгалоссе.
Ты ведаеш, я так даўно крычу ім
з надзеяй, што яны адпусцяць восень.
Давай з табой, Шаталава, не станем
хаваць дурман антонавак салодкіх,
як нехта прыхаваў сваё каханне
на борце атамнай падводнай лодкі.
Давай з табой, Шаталава, закружым
пад тое, што спявае Джарэд Лета,
пакуль не заржавелі ў садзе ружы,
а ў шахтах ціха спяць сабе ракеты.
восень 2010 г.
Скарыстаны мінус The Markies "От фонаря [2.10]" (2010) з сайта вольнай музыкі: http://www.jamendo.com
Сяргей Балахонаў еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1