Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Marvel і думы [Miro prod.] | Текст песни

MARVEL І ДУМЫ
Разводзячы масты, нібыта ногі,
ты ліжаш тэлеграфныя слупы.
Ты прагнеш шчасця, прагнеш да знямогі
ў пакоі між вуглоў заўжды тупых.

Прыліпшы да мабільнае прылады,
ты два гады нябожчыцай маўчыш.
Вядома, абанент сам вінаваты,
што аніяк не рэзаў тую ціш.

На бурбалках савецкага шампана,
на вусіках кашэрных нішцякоў
здаешся ты нічым не ўсхваляванай
прынцэскаю эпохі ракако.

Пад попелам заўсёднай цыгарэты
ты пахавала снег і постмадэрн.
Экстракт душы, аблокамі апеты,
імчыць на ўсход ў адной з пустых цыстэрн.

Не лечацца агні і пацалункі.
Не зводзяцца асеннія двары.
Герой тваіх азёр – высокі й стрункі –
ў бядзе не тоне, ў шнапсе не гарыць.

Балконы і мансарды адмаўленняў.
Чыгунка. Макароны. Цішыня.
Не дужа прыхаваныя калені.
Фатограф, што цябе на стужку зняў.

У коміксаў аблудныя працягі.
У кубках малако і біты час.
Я зноў шукаю ключ ад сацьяграхі
ў ангарах пчол з іншапланетных баз.

2016

Гучыць верш Сяргея Балахонава \"Marvel і думы\" (2016) у аўтарскім выкананні. Скарыстаны мінус Miro Product \" First Time\" (2015) з пабліка vk.com/freeteam


Сяргей Балахонаў еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-