АДПУСЦІ ЯЕ
Калі кахаеш – адпусці.
Няхай самотна ці з эскортам
яна праз снег, які не сціх,
ідзе-брыдзе адгэтуль к чорту.
Пазыч ёй свой фантамабіль
ці падары. Ты ж не збяднееш.
А ёй дарога ў сотні міль
лягчэйшай выдасца, напэўна ж.
Няхай ляціць паўз сок чарніц
і катакомбы скамарохаў!
Каб вецер дзьмуў у кожны шліц!
Каб гул анёлаў напалохаў!
І будзе ўсцешна ёй тады
прыгадваць мёд старой памылкі.
І ў неба рынуць з-пад вады
спрэс белагрывыя кабылкі.
І белай гвардыі барон –
даўно сатлелы, а не чорны –
ўкладзе ў майткі ёй сотку крон,
каб пакруціла трохі жорны
ў стрып-клубе дрогкіх настальгій,
дзе пахне шнапсам і карыцай,
дзе «вось такія пірагі»,
дзе лёсу хочацца скарыцца.
Яна не скорыцца, яна
даробіць працу, возьме грошы
і пойдзе ў край, дзе сатана
аўсяным печывам варожыць.
Там будзе ўдосталь палкасці,
агню ўзаемнасці нямала.
Калі кахаеш – адпусці,
ты адпусці яе з падвалу.
ліпень-верасень 2014 г.
Скарыстаны мінус AleksandrKrasov "In July 1942" (2014) з сайта вольнай музыкі: jamendo.com
Сяргей Балахонаў еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2