Адэса – мой сонечны горад (Леонид Утесов - У Черного моря
АДЭСА - МОЙ СОНЕЧНЫ ГОРАД Ёсць горад, які часта бачу я ў сне, Ён цешыць і сэрца, і погляд. Ля Чорнага мора з’явіўшыся мне, Ў квяцістых акацыях горад Ў квяцістых акацыях горад Ля Чорнага мора
Ёсць мора, ў якім я і плыў, і тануў Ды выплыць, на шчасце, ўсё ж здолеў Паветра ёсць, што я ў маленстве ўдыхнуў, Не змогшы надыхацца ў волю Не змогшы надыхацца ў волю Ля Чорнага мора
Край родны, дзе сябар мой злёг малады, Апалены полымем бою. Таму яму звілі вянок залаты, А горад назвалі героем А горад назвалі героем Ля Чорнага мора.
Жыццё застаецца цудоўным заўжды, Хоць старац ты, хоць юны волат, Ды ўвесну мяне моцна вабіць туды Ў Адэсу, мой сонечны горад, Ў Адэсу, мой сонечны горад, Ля Чорнага мора Ля Чорнага мора