Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Археалогія кахання на тле нырцавання Чака Паланіка [Karol Orzeł inst.] | Текст песни

АРХЕАЛОГІЯ КАХАННЯ НА ТЛЕ НЫРЦАВАННЯ ЧАКА ПАЛАНІКА
Дзяжурны па бараку Чак Паланік
надзеў у жорсткім сэрцы акваланг.
Каханая, накінь майткі і станік
і ўрэшце начапі на шыю анх.

Што жрыца ты, я позна здагадаўся
з баюльных песень і тваіх пяшчот.
А помніш, як з табой у бізнэс-класе
мы трэсліся чыгункай на Ашдод.

Між Фівамі і Мемфісам зацішша.
Над Мельнікавым Лугам зноў дажджы.
Аблудны летапісец шпарка піша
трактат пра марны пошук кропкі «G».

Па замкавых дубах гуляе вецер.
Палошчацца над вежамі сцягі.
Лавец крэветак моўчкі вынес смецце
па травах з марнатраўнасці сухіх.

Ныральшчыца за жэмчугам самлела,
убачыўшы пігмея пад вадой.
Каханая, прыкрый нарэшце цела.
Там нехта ўжо ідзе праз сухастой.

Мяльчэюць рэкі і растуць пустыні.
Згараюць, быццам свечкі, маякі.
Твайго задушша аніхто не спыніць,
як кінецца на бераг рыба-кіт.

Падкідваюць гімнасткі ў неба стужкі.
Гетэры топяць у крэманках лёд.
Іграе на раялі Мусін-Пушкін.
Дыміць навокал Гомеля быллё.

Было… Сплыло… байцы ідуць па клубах,
па пабах, бабах прывідна ідуць.
Пачвар нябачных нішчыць ібіс дзюбай.
На ўзгорках клятых плёскае іртуць.

Счарнелі ацалелыя кіёскі.
У мёртвых скверах банды ігуан.
Няўгледкаю Даленга-Хадакоўскі
фіксуе ў свой рэестр наш курган.

+++
У аўтарскім выкананні гучыць верш Сяргея Балахонава. Выкарыстаны інструментал Karol Orzeł "Nostalgie" (2013) з сайта вольнай музыкі jamendo.com

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-