Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Белых яблынь снежны саван (мыслеасфиксия prod.) | Текст песни

БЕЛЫХ ЯБЛЫНЬ СНЕЖНЫ САВАН
Белых яблынь
снежны саван.
Я азяблы.
Сумны самы.

Над планетай
дым завеі.
Недапеты
пошчак змеяў.

Свет, аслепшы
ў дзіўнай белі,
нішчыць вершы
і кактэйлі.

Час у коме.
Снег раскажа.
Горад Гомель.
Сэкс на пляжы.

Пустатою
пахне ўсюды.
Стань святою
без маруды.

Стань цнатлівай,
стань бязгрэшнай
ў цені сліваў
і чарэшняў.

Сярод саду
на узгорку
стаіць хата
і царкоўка.

Як даехаць?
Як дабрацца?
Чэзлым рэхам
смех паяцаў.

Навігатар
хлусіць стала.
Хто дасць рады
заблукалым?

Нам з сяброўкай
адзінотай
сцелюць шоўкам
шлях грымоты.

Па балотах
і хайвэях.
Між заводаў
і завеяў.

Да таго мы
крочым саду.
у абдоймах
Тваёй здрады.

2015

Скарыстаны мінус мыслеасфиксия "ты умерла" (2014) з суполкі бясплатных рэп-мінусоў: vk.com/freeteam
Таксама гучыць фрагмент з фільма "Любоў насмрэч" ("Love Actually") (2003) у беларускай агучцы суполкі "Беларускі Гальфстрым" (2005).

Сяргей Балахонаў еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-