Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Вунь і яно, успамінаў лісцё / верш - Міхась Стральцоў [Esther Garcia inst.] | Текст песни

Міхась Стральцоў

***
Вунь і яно, успамінаў лісцё,
На дрэвах, на тумбах, на дугах трамваяў.
Скажыце ж цяпер, а ці многа дасцё
За квецень апалую маяў?

Ды толькі і у вас гэтаксама было,
Паводле адвечнае звычкі:
Бяссонныя ночы, кахання сіло,
Перон і вясновы палон электрычкі.

Абсыпалася каляіна вясны,
Прыбіта трава прыдарожная пылам.
Цяпло тваіх вуснаў прыходзіць у сны,
Мне вусны казыча тугой неастылай.
Трывожлівы сон, трывожны палон,
Трывожныя ў сне успаміны…
Цягнік успамінаў ідзе пад адхон,
Ляціць на ажыны, крушыны.

Гучыць верш Міхася Стральцова \"Вунь і яно, успамінаў лісцё\" з кнігі “Цень ад вясла” (1979) у выкананні Сяргея Балахонава (2016). Скарыстаны інструментал Esther Garcia \"About Life\" (2015) з сайта jamendo.com. Паводле ўмоў аўтара інструментала гэтая публікацыя здзяйсняецца з ліцэнзіяй Creative Commons: cc_standard

Сяргей Балахонаў еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1