ГОБЛІНСКІ ФАРСАЖ Ты робіш яму масаж. Ён хоча гарачага чаю. Глядзіць да знямогі «Фарсаж» І справу заўсёды вянчае, Пускаючы ў столю дым. Спартсмен, прыгажун, камсамолец, Што быў і застаўся пустым, Але раптам змог задаволіць Адкладзены попыт твой На моль і іржу паражнечы, Паўжартам душы хараство Тваёй у абдымках знявечыў Пад гук ерыхонскіх труб, Пад шэпат ліванскага кедра Шашлык, свінапас, качкадзюб Атрутай напоўніў паветра. Атрутай гнілых вачэй. Атрутай сатлелай бяседы. Зусім маладзенькі кашчэй. Твой сябар па гоблінскім гета. Ты грэеш яму пасцель. На стол выстаўляеш прыпасы. П’яцё блізкаўсходні кісель, Заводзячы спеў дзікабразаў. І сыпе з нябёс пясок, І з райскіх кушч падаюць бомбы, Ўзмацняючы смоль галасоў З памыйнае ямы апломбу.
Скарыстаны мінус Blindmoore "Serpentrider" (2011) з сайта вольнай музыкі: http://www.jamendo.com