ГОМЕЛЬСКАЕ МЕТРО 1. Не за гарамі і лясамі месцейка ёсць адно. Там, дзе падземнымі хадамі Шэпчацца Гомель зноў. Там, дзе прычынаў шмат здзівіцца, там, дзе сумнеў мой знік Там, дзе бяжыць цуд-калясніца – Наш электрацягнік.
Прыпеў: Гомельскае метро, гомельскае метро. Хто мне раскажа, хто падкажа, Дзе ж яно, дзе ж яно. Гомельскае метро – Беліца ці Прудок? Можа, Валатава ці Чонкі. Можа, Манастырок.
2. Любіць яно ад нас хавацца Тоіць свае сляды Чую я гул падземных станцый, можаш пачуць і ты. Кажуць, што ёсць тут чарадзейскі Сэнс ці хаця б налёт. Ведаў, аднак, сам Шабунеўскі, Дзе да метро ўваход.
Прыпеў: Гомельскае метро, гомельскае метро. Хто мне раскажа, хто падкажа, Дзе ж яно, дзе ж яно. Гомельскае метро – Беліца ці Прудок? Можа, Валатава ці Чонкі. Можа, Манастырок.