* * * Данеслі добрыя людзі ( А я спакойны чамусь), Што жыццё пачало паскудзіць Былому Каханню майму. Колькі ж годных яна абсмяяла! Колькі чыстых на сметнік звяла! Піравала яна, гуляла, Ў божы рай па трупах ішла. Гэта толькі пачатак гісторыі: Будзе ёй яшчэ на зямлі Безвыходней куды і горай... Так, як мне праз яе калісь. Сёння плачуць слязой яе вочы. Заўтра - кроў яна з іх пралье... Але гэта не я ёй адплочваю. Гэта лёс ёй спаўна аддае. Б'е за шчасце маё, і за мукі, І за ўсё, што аддаў сатане... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Але, божа, анёл ці гадзюка -- Ўсё ж была яна часткай мяне. Твой закон, і права, і сіла, І таму не малю за сябе... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Бог даруй, бог -- цябе памілуй, Хай сабе і ў смяротнай журбе.
Скарыстаны мінус Daringer "String" (2010) з сайта вольнай музыкі: http://www.jamendo.com