Гэй, ляці, кабыла, хоць ты падарвіся, Бо мяне чакае там мая Людвіся, Чакае, чакае, аж выйшла за дзверы, Вот ужо і поўнач, а не есць вячэры. Зварыла зацірку, дык аж гоне слінку, Малачком збяліла, як тую сняжынку! Гэй, ляці ж, кабыла, па пнях, па каменнях, Бо яна чакае уся у пламеннях. Уся у пламеннях ад аднэй мілосці!.. Гэй, ляці, кабыла, каб не ўспелі госці. Гэй, басуй, басуй жа, мая ты кабыла, Каб жонка не спала, дзверы адчыніла. Маскалі ж у вёсцы яшчэ не паснулі, Праляці ж, кабыла, каб яны не чулі! Рві, кабылка, жыва, вязу я гасцінчык: Ці хустку чырвону, ці валовік-бічык. Гэй, вязу гасцінчык, вязу кірмашовы, Ці новую хустку, або і біч новы!