Валеры Маракоў
З ЦЕНЯМІ ДУМКІ, А З ДУМКАМІ ЦЕНІ
З ценямі думкі, а з думкамі цені
Ўдаль па шпалерах бягуць.
Нехта стаіць прад зарой на каленях,
Выпіўшы сэрца разгул.
Месяц чырвонцам скаціўся у травы,
Ціш, хоць душу вынімай,
Сёння мне песень, пачуццяў і славы,
Тых, што ў нікога няма!
Выйду расхрыстаю, поле і месяц
Грудзі ўстрывожаць наўсцяж,
Будзе мне блізкай далёкая песня
Вольных прыбояў жыцця.
Нехта стаіць прад зарой на каленях,
Выпіўшы сэрца разгул,
З ценямі думкі, а з думкамі цені
Ўдаль па шпалерах бягуць.
1927
Скарыстаны мінус pvrvnoik (2015) з суполкі бясплатных рэп-мінусоў vk.com/freeteam
Сяргей Балахонаў еще тексты
Сейчас смотрят
- Сяргей Балахонаў - З ценямі думкі, а з думкамі цені / верш Валерыя Маракова
- For klip - ,,,,,,,,,,,,,,,,
- школьница - Мальчишка из 5 Б
- Рома ВПР - Полон мир
- dom!Nо - Красивая история
- A.D.A - Dangerous
- Howard Shore - 7. Under Hill ( ОСТ Хоббит: Нежданное Путешествие Диск 2/ OST The Hobbit: An Unexpected Journey Disk 2 Special Edition)
- Бека Жусупов - Үнсіз жүрек
- Тол Мириам - Баллада о герое (Песнь Северного Мужества) клиповая версия
- Sting - Люблю тебе сонце...**)))
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1