Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Завечарылася бярозавая просінь / верш - Тодар Кляшторны [Ludo et Rémi inst.] | Текст песни

Тодар Кляшторны

***
Завечарылася бярозавая просінь,
У далях вечар дым пераліваў.
А Млечны Шлях
На сіняватых плёсах
Заранкамі дарогу вышываў.

Мне марыцца:
Нібыта той дарогай
З адвечнасці вярнуліся гады...
Я не паэт,
А хлопчык басаногі, -
За рубяжамі свет і гарады.

Нібы з туманаў выплыла паданне
Пра гэта возера,
Як сведку дзіва-дзей;
Я ўспамінаю першае каханне
І першы хмель разбураных надзей.

З тае пары я шмат перамяніўся
(Цвітуць да часу ў жыце васількі),
О вечар, вечар,
Што завечарыўся,
Куды сплылі ружовыя вянкі?!

1927

Гучыць верш Тодара Кляшторнага \"Завечарылася бярозавая просінь\" (1927) у выкананні Сяргея Балахонава (2016). Скарыстаны інструментал Ludo et Rémi \"Seul (Ludo Auzannat)\" (2007) з сайта jamendo.com. Паводле ўмоў аўтара інструментала гэтая публікацыя здзяйсняецца з ліцэнзіяй Creative Commons: cc_standard


Сяргей Балахонаў еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1