Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Здарэнне / на верш Анатоля Сербантовіча | Текст песни

Анатоль Сербантовіч

ЗДАРЭННЕ
Адгрукатаў цягнік на перагонах,
А вось ужо апошні перагон.
І на прыпынку выйшаў я з вагона
На ранішні задымлены перон.

Туман клубіўся над далёкай вёскай,
Цераз раку ляжаў лінейкай мост.
Усё драмала. Толькі у кіёску
Дзяўчына прадавала эскімо.

Не думаў стрэць яе такой парою
І запытаўся неўпапад аб сне.
І ў міг той вочы, поўныя зарою,
З пяшчотай паглядзелі на мяне.

Я знаў ужо, што гэткі позірк значыць,
Я ў пераплёты ўсякія трапляў…
А тут, узяўшы ледзяністы пачак,
Я перад ёй разгублена стаяў.

І раптам:
– Ну бяжы –
яшчэ дагоніш!..
Цягнік пайшоў!
Глядзі: ужо ляціць!
І я пабег.
І толькі у вагоне
Успомніў, што забыўся заплаціць.

(з нізкі вершаў 1959-1970 гг.).

Выкарыстаны інструментал Barew Djes "Останься" (2015) з суполкі бясплатных рэп-мінусоў: vk.com/freeteam

Сяргей Балахонаў еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2