Мяцель не вее, сціхнуў вецер, I волен лёгкіх санак бег. Як мары, белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць, У небе зоркі ад марозу Пахаладзеўшыя дрыжаць. Вільготны месяц стуль на поле Празрысты, светлы стоўп спусціў I рызай срэбнаю раздолле Снягоў сінеючых пакрыў. Ўзрывайце ж іх санямі, коні! Звіні, вясёлых бомаў медзь! Вакол лятуць бары і гоні, Ў грудзях пачала кроў кіпець.