ЗОРНЫ ШЛЯХ
На сонцы чарговыя ўспышкі.
На сэрцах сляды баракуд.
З нязведанай гомельскай кніжкі
складу экскурсійны маршрут.
Закончыцца дождж красавіцкі.
Пачнуцца раскопкі ў метро.
У парк пабягуць маладзічкі
гукаць з поўдня цёплых вятроў.
Я стану на людным прыпынку,
дзе колісь стаялі сябры,
ды з песняю пчол Метэрлінка
знікалі ў суседнім двары.
Міжволі згадаю асобу,
якую “нібыта” й “амаль”,
і 39-ты аўтобус
звязе мяне ў зорную даль.
Звязе ў космас блізкі й далёкі
паўз царства святых аэліт.
І там я засвою ўсе ўрокі,
якія бясплённа прайшлі.
І там не рассыплюцца словы
сюжэтаў няпісаных кніг.
Накручаны крэйсер паштовы
ўнясе ў зорны шлях новы штрых.
2016
Гучыць верш Сяргея Балахонава \"Зорны шлях\" (2016) у аўтарскім выкананні. Скарыстаны мінус КосмоТаун \"Black Roses\" (2016) з пабліка vk.com/freeteam
Сяргей Балахонаў еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1