Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Конь у летнюю ноч | Текст песни

КОНЬ У ЛЕТНЮЮ НОЧ
Маладая кабыліца
па асфальце б’е капытцам.
З-пад капытца мкне агонь,
каб стары пабачыў конь.
Спёка, танкі, светлафоры.
Конь стары чакае форы.
Кабыліца маладая
паддавацца не жадае,
хоць на ёй дыміцца скура.
Ноч, фантаны, дэсантура.
Конь стары ў хвасце пляцецца.
Тлее кволае цяпельца.
Не хапае конскіх сілаў,
каб іржаць з кабылкай мілай.
Ліхтары, сцягі, маршруткі.
Жарабец гарцуе хуткі
напярэймы кабыліцы.
Скура чорная ільсніцца
ў ліхтароў лімонным ззянні.
Дрэвы, фабрыка, іржанне.
Набівае ноч аскому.
Час ісці каню старому
спаць і бачыць фуфел розны
пра псаваныя барозны.
Маладая кабыліца
па асфальце б’е капытцам.

2-3 жніўня 2010 г.

Скарыстаны мінус Nébur Maik "The Land Of The Dreamsr" (2009) з сайта вольнай музыкі: http://www.jamendo.com

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-