Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Крывавая піка [benyahia mohamed inst.] | Текст песни

КРЫВАВАЯ ПІКА
Калі ты была маленькай,
то лялькі хавала на пляжы
і слухала, як за сценкай,
хурма маму з татам вяжа.

Тады ты была пухнатай.
Не ведалі кудзеры плойкі.
Кідала зайцоў за краты.
Да сценкі ішлі вавёркі.

Любіла блукаць па лесе,
шукаўшы грыбы й партызанаў.
Лясун, што з табой гарэзіў,
спачыў на шматкі скрамсаны.

Гуляла ў настольны тэніс.
Нажы па мішэнях шпурляла.
Аднойчы забіла Кэні,
схапіўшы таго за джала.

Тапіла маркоту ў морсе
пад словы прыдуманых мудрых.
І моршчыла міла носік,
нюхнуўшы цукровай пудры.

Не раз карагод вадзіла
вакол навагодніх ялінак
і дзеду марозу шыла
сто першы ганебны ўчынак.

Глядзела кіно ўпаўвока.
Была часцяком хрыплаватай.
Капаючы неглыбока,
казала: «А я ўся ў тату».

Каталася цягнікамі –
ляжала на верхніх паліцах.
Не блытала Яхве з камі
ў тэстах кармічных паліцый.

Кахала дзеля кахання.
Трымала за спінай сякеру.
Заўсёды лічыла крайнім
таго, хто табе паверыў.

Ты стала даўно вялікай.
Ды іншай ты стала наўрад ці.
Твой знак – крывавая піка,
а здрада – тваё багацце.

+++
У аўтарскім выкананні гучыць верш Сяргея Балахонава. Выкарыстаны інструментал benyahia mohamed "SAVE MOMENT" (2015) з сайта вольнай музыкі jamendo.com


Сяргей Балахонаў еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1