ЛАНА ДЭЛЬ РЭЙ
Спрэчнае бабіна лета.
Яблык чырвоных цяпло.
Холад вясельных букетаў.
Шчасце, што ўчора сплыло.
Чырвань і золата фарбаў
зноў спакушаюць раку.
Дзед самавіты нашкрабаў
грошыкаў на барбекю.
Радасць святочных натоўпаў.
Бег прыабцашаных дам.
Мятай з язмінам агоўтаў
зранку паэт сябе сам.
Крык. Стадыён. Стас Міхайлаў.
Гомель збірае сяброў.
«Спіс гарадоў Свідрыгайлы»
моўчкі чытаю ў метро.
Рысь пазірае з усмешкай.
Цмок заіграў на дудзе.
Волату выпала «рэшка».
Волат у прымы ідзе.
Я ўспамінаю каханку,
выйшаўшы ў горад з дзвярэй
нашага мілага танка
з песняю Ланы Дэль Рэй.
Шчасця нядаўняга вісмут.
Бераг спагады малы.
Горад гартуе харызму.
Горад гатуе шашлык.
Быццам радзіміч, разбіты,
сцежкай самотнай брыду,
каб паслязаўтра ў махіта
ўзнёсла мачыць бараду.
Гомель, любімы мой Гомель,
ў пабах заліты знарок.
Пушкін. Падвэнджаны омуль.
Дождж. Паляўнічы дамок.
верасень 2014 г.
Скарыстаны мінус Off Larsen : Olivier Desnos & Fxr "Nivose" (2011) з сайта вольнай музыкі: http://www.jamendo.com
Сяргей Балахонаў еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1