МАДЭЛЬКА
Яна мадэлька й выглядае гут!
Я забяру яе ў свой родны кут.
Пагляд халодны – гвалтачкі мае.
Але ж прад камерай агню дае.
Начыма ў клубах мерна п’е шампан,
Адшыты быў ёй кожны гер і пан,
Пражэктар свеціць, ззяе ейны твар,
Яна красуня, а краса – тавар.
І за тавар выходзіць на агляд,
Вачэй мільён, а можа быць мільярд.
Часопіс з ёю выйшаў проста цуд,
Пайду зірну шчэ раз, інакш капут...
Сяргей Балахонаў еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2