Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Мы ўсё у постмадэрн гуляем / на вершы Ганны Новік (Никита prod.) | Текст песни

Ганна Новік

СЛОТА
З вільготных галінаў злятае пажар,
Мазаікай яркай на хвалях, асфальце.
Бы ў пральнай машыне, рыззё шэрых хмар
Выкручвае ранак. Памкневы, прабачце…

Лянотай ахоплены вера і мары.
…Анёлы ля шапіка піва каштуюць.
У слоце сівой патанаюць абшары
І модлаў цяжкія нябёсы не чуюць.

ОДУМ
Мы ўсё у постмадэрн гуляем.
Пыліцца на паліцы Глобус…
Не птушку сінюю чакаем —
Метро, маршрутку ці аўтобус.

Спагаду блытаем з каханнем,
Ішлем праз сеціва усмешкі.
Бракуе часу на чаканне.
…Сябры, часцей хадзіце пешкі!

СІМУЛЯКРЫ
Ты запомні
гэты ранак:
Кубак з каваю
без кавы,
Шклянка з ружаю
без ружы,
Дождж за форткай
без калюжын,
Горад шумны
без праспектаў,
Пляж з дзяўчынамі
без лета, —
Тое, што было
і будзе.
Ты запомні…
…і забудзься.

Скарыстаны мінус Никита production "7" (2015) з суполкі бясплатных рэп-мінусоў: vk.com/freeteam


Сяргей Балахонаў еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1