Віталь Рыжкоў
НАСУПЕРАК
Жыццё працягнецца табе насуперак —
незадаволеная йдзеш, насупленая,
ад крыўды сківіцы звяло ажно да сутаргаў...
Жыццё працягнецца табе насуперак,
насуперак.
Ты чуеш, с-ка? —
усё насуперак!
Наступны дзень на сонны твар насунуты —
я карыстаюся тваёй адсутнасцю —
у лёгкім ступары у дзверы стукаю:
«Жыццё працягнецца!..
Табе насуперак!..»
Мне сумна, сапраўды, але, па сутнасці,
жыццё працягнецца табе насуперак.
Нібыта камень, што з душы маёй пасунуты:
жыццё —
працягнецца.
Табе. Насуперак.
Верш чытае Сяргей Балахонаў. Скарыстаны мінус Les Dés Klein "L'adresse" (2009) з сайта вольнай музыкі: http://www.jamendo.com
Сяргей Балахонаў еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2