Не жальбую пра мінулы час я / верш - Уладзімір Дубоўка [Nikita Mirnyy prod.]
Уладзімір Дубоўка
*** Не жальбую пра мінулы час я, адкаснецца ад мяне сумота. Пашукаю і знайду акрасу, што да новых прывядзе узлётаў. Цераз гаці цераз сенажаці, дзе і багна, дзе і квет нямала, – яна будзе песняй разлівацца, абы струн хапала мне трывалых. 3-пад лясоў высокіх і шумлівых, каля хмар суворых і пахмурных, – разліецца хваляй пералівы, абы толькі вытрывалі струны. Радасць дасць для сэрца асалоду, дасць у тыя песні-пералівы. Ці крыніца выбілася з лёду, ці пяе пра шчасце нешчаслівы?..
1922
Гучыць верш Уладзіміра Дубоўкі \"Не жальбую пра мінулы час я\" (1922) у выкананні Сяргея Балахонава (2016). Скарыстаны мінус Nikita Mirnyy \"Седьмое небо\" (2015) з пабліка vk.com/freeteam