Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Нулявая адзнака [Aquarelle inst.] | Текст песни

НУЛЯВАЯ АДЗНАКА
Нулявая адзнака.
Холад кратае плечы.
І даўно ўжо не плакаў
жоўты восеньскі вечар.

І даўно адгрымелі
злых каханняў гарматы.
На старой каруселі
подых лета распяты.

Подых помнага лета
невымоўнай пяшчоты.
На крывавых каметах
час той знік назаўсёды.

І адтуль толькі восень –
без канца і без краю.
Паштары не прыносяць.
Ваяры не скараюць.

І да неба калоны
шугавейнага дыму.
У паветры шалёны
смак журбы немагчымай.

Будзе снег. Будзе вецер.
Будзе наступ свінцовы.
У азяблым букеце
распачнуць перазовы

кветкі помнага лета
невымоўнай пяшчоты.
У сумежных сусветах
час той знік назаўсёды.

І адтуль праз бясчассе
кот твой шэры блукае
па здарожанай трасе
паміж пеклам і раем.

А ў лагуне блакітнай –
дзесь за чорным квадратам –
ты смяешся яхіднай,
уваскрэснуўшы раптам.

+++
У аўтарскім выкананні гучыць верш Сяргея Балахонава. Выкарыстаны інструментал Aquarelle "Episódio 8" (2004) з сайта вольнай музыкі jamendo.com

Сяргей Балахонаў еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-