СЭРЦА ЖАР (MEIN HERZ BRENNT)
Ну ж, дзеткі, слухаем сюды,
Я змрочны голас пад падушкай,
Здзіўлю вас пэўна сапраўды
З маіх грудзей падраных штучкай.
Во з гэтым сэрцам здольны я
Замкнуць нараз чужыя вочы.
Ліецца песенька мая.
Палае ўсцяж нябёс абшар –
сэрца жар!
І пачынаюць па начах
Пачвары, здані, ведзьмы сноўдаць,
З падмосця лезе гэты жах,
Каб зазірнуць урэшце вам пад коўдры.
Ну ж, дзеткі, слухаем сюды,
Я змрочны голас пад падушкай,
Здзіўлю вас пэўна сапраўды:
Палае ўсцяж нябёс абшар –
сэрца жар!
Яны прыходзяць па начах
Скрадаюць вашы чыстыя слязінкі,
Узыйдзе поўня, і ў працяг
Растопяць імі ў маіх венах льдзінкі.
Ну ж, дзеткі, слухаем сюды,
Я змрочны голас пад падушкай,
Пяю да раньня я заўжды.
Палае ўсцяж нябёс абшар –
сэрца жар!
2001
Пераклаў у 2009 г. з нямецкай Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2