УСЕ БАБЫ, ЯК БАБЫ. А ТЫ… Усе бабы, як бабы. А ты – Одры Хепбёрн. З іранічнай усмешкай і гатоўнасцю ўзняць пісталет. Я сядзеў і глядзеў, як пячэцца твой хлеб. Шторм пачынаўся на ўзмежжы ціхіх мар і мастоў праз залеў непралазныя нетры з вады гаманлівай, што то снегам бывала, то краляй пасудзін пустых. Ты ж ішла праз двары, праз зялёныя нівы, пераспелай Еўропе не давала ў маркоце застыць. Не цябе я чакаў на вятрах і іголках. Я чакаў пэўных вуснаў. Космаў пэўных чакаў аксаміт. І была рэчаіснасць халоднай і колкай. І крылатых гусараў гуфы рушылі між пірамід, каб урэшце прыйсці да цябе і шарады Рыму Пятага жвава разгадаць і трымаць пры сабе. Ты мой компас цяпер. Ты мая паны-рада. Мой навостраны нож. Мой недакончаны аўтапрабег. Я гляджу на твае геніяльныя вейкі. Я лаўлю на заходзе смех наіўны твой фібрамі сноў. Іншым разам пяеш для нахабы Сяргейкі. Але гэта чужое і пустое, як Пецька, кіно. Твой праспект у агнях. У гірляндах мой хутар. Вараць ліпавы мёд сто закапаных у жвір мудрацоў. Ты ў дарозе на фронт. Я выкошваю руту. Шакаладавы заяц папівае на шчасце піўцо.
4-5 ліпеня 2013 г.
Скарыстаны мінус So Above So Below "Remembrance of Things Past" (2013) з сайта вольнай музыкі: http://www.jamendo.com