Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Фінікійскі бульвар [Nearq inst.] | Текст песни

ФІНІКІЙСКІ БУЛЬВАР
Зорны дождж
прынакрыўся вадой.
Кроч, не кроч –
не сустрэнеш Гадо.

У імжы
фінікійскі бульвар.
Не кажы,
што я п’яны ад мар.

Малако
і чарговы дэдлайн.
Ржа акоў
па лясах паплыла.

У агні
неба ўчорашніх страт.
Быў і знік
твой дрымотны салдат.

У аўто
ты і цёплы шафёр.
Тры па сто
і няўрымслівасць зор.

Іншых рэк
абяцанні і шал.
Кабарэ
на драўляных крыжах.

Проста ню
ў перламутры планет.
Я прысню
новы твой фатасэт.

За сцяной
пераможаны час.
Мокры Ной
прагне снежных кудас.

Папуры
завядзе зорны снег
пра твой trip
па гібрыднай вайне.

+++
У аўтарскім выкананні гучыць верш Сяргея Балахонава. Выкарыстаны інструментал Nearq "Rain" (2013) з сайта вольнай музыкі jamendo.com

Сяргей Балахонаў еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-