На Марсе няма жыцця.
Там выбілі ўсіх бізонаў.
мяне ад нястачы азону.
азону тваіх усмешак.
няўзнак празяваў бліцкрыг.
пад едкія скрыпкі свастык.
пад голлем старога дуба.
і трошкі гаўляйтара Кубэ.
Знікаў азонавы слой.
Гарэлі Масква і вушы.
І к чорту каханне йшло.
Тваё. Не маё. На зло
аматару дрыфту і сушы.
Мне сэрца з’еў халакост.
Твой цюцька змяшаў сезоны.
Я рыцар эпохі «POST».
за бляск і за ўбогасць фрэндзоны.
красавік 2012 г.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1