Паветра мае смак Смак крыўды і адчаю Калі усё ня так Злосьць вочы засьцінае
І ты глядзіш вышэй За небасхіл і бачыш А хваля ўсё бліжэй Яе не перайначыш
І робяцца лягчэй паветра Камяні! І сьцены быццам бы з паперы Зноў у вагні! У нашых сэрцах, нашых марах Нашых снах! Ня згасьне вогнішча надзеі Зьгіне страх! Страху болей няма!!!
Магчыма гэты смак Ты не адчуеш болей Смак ветру і крыві Якая б'е у скроні
І ты бяжыш хутчэй Каб не спынілась сэрца Пакуль ёсьць небасхіл Яно жыве і б'ецца!
І робяцца лягчэй паветра Камяні! І сьцены быццам бы з паперы Зноў у вагні! У нашых сэрцах, нашых марах Нашых снах! Ня згасьне вогнішча надзеі Зьгіне страх! Страху болей няма!!!