Не для нас
Дадзеныя грошы нам каб кожны быў харошы
Недзе там і бяз нас
Каб сумленьня хвалі нас з табой не накрывалі
Гэта ўсё не для нас
Гэта ўсё не з намі за лясамі за гарамі
Недзе там і бяз нас
Мы заплюшчым вочы баю-баю добрай ночы
Гэта ўсё не для нас
Не для нас будуюць масты
Не для квітнеюць сады
Не для нас дарога у край дзе ні боль ні адчай, дзе ня можна іначай
Гэта будзе потым у нядзелю ці суботу
Недзе там і бяз нас
Мы зачынем дзьверы да надзеі і да веры
Гэта ўсё не для нас
Праплываюць мары у краіне шэрай хмары
Недзе там і бяз нас
Будзем жыць пад глебай чарвякам ня трэба неба
Гэта ўсё не для нас
Не для нас будуюць масты
Не для нас квітнеюць сады
Не для нас дарога у край дзе ні боль ні адчай, дзе ня можна іначай
Zuker(c)
Сяржук Zuker Лапуць еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1