Чарачкі тонкія, келіхі гонкія, Пырскі і пена праз край. Тосты заўсёдныя гучныя звонкія П'ем за Радзіму за край. Шлях Беларусі і сцежкі прывабныя Самі звіём, развіём, А на нядолю чаркі набатныя Грымнем і гучна спяём.
Хай прыйдзе дзень такі, выдасца хай пара Зорнай хвіліны свінца - Вып'ем за снайпера, а не за снайпера, дык за стральца малайца.
Песня раздольная, чыстая, вольная Рэй над Радзімаю, каб З хору агульнага партыя сольная Трапна пацэліла ў трап. Хай толькі выблісне доля няўмольная З-пад лахманоў, кайданоў, Ну ж мая рульная, кульная, здольная, Эх, затастуем ізноў.