Айчына, сьветлы вобраз твой - Нязьменны наш маяк! Хай цемра ладзіць нам канвой, Я добра бачу, як Працяг суседняга пляча Жыве ў маім плячы, I людажэрам крумкачам Нас не перамагчы!
Фронт! Фронт! Фронт! - Ён маё і тваё абуджэньне, Ён народу майго Адраджэньне Фронт! Фронт! Фронт!
Там сталініст, там бюракрат - Рабы старых ідэй. Яны ствараюць штурматрад - Вандэі ўсіх вандэй. Яны вядуць сьмяротны бой - Ярлык, дубінка, газ, I не валодаюць сабой, Пачуўшы наш адказ!
Я цьвёрда веру ў свой народ, Абуджаны ад сну - Вясны адчуўшы надыход, Вітае ён вясну. Якія б беды не былі Запомні добра ты - Каб жыць і выжыць на зямлі У Фронт яднай шыхты!