Я люблю боль. Заміраючы крыкам на шпалерах пакою. Сорамна. Чырванею крывёю. Я станоўчы герой Порна.
Спазмы сьмеху Праб'юцца скрозь ірвоту. Над намі нікога зьверху. Падары мне сваю цноту.
Пяшчотны хлопчык з блакітнаю скурай, Забяры мяне зь бездані сну. Ты мой маленькі ласкавы гуру. Мы ўсе вэтэраны гульні ў вайну.
На маёй плянэце заўсёды дождж, У пыльных пакоях паветра сьпёртае. Я нічога не хачу, ты нічога ня можаш. Мы ідэальная пара: ты й я Мёртвыя...
Я хачу быць героем Дзіцячых кніжак, Я люблю боль Рабіць каму-небудзь іншаму.
Пяшчотны хлопчык з блакітнаю скурай, Забяры мяне зь бездані сну. Ты мой маленькі ласкавы гуру. Я забіты плястмасавай куляй, За Бі Ты Я Плястмасавай куляй Мы ўсе...забiты Мы ўсе.... Мы ўсе вэтэраны гульні ў вайну.