А Лявоніху Лявон палюбіў,
Лявонісе чаравічкі купіў;
Лявоніха, душа ласкавая,
Чаравічкамі палясківала.
Як я молада ў матулькі жыла,
Як вішэнька у садочку цвіла,
Цвіла, цвіла да пацвітывала,
З малайцамі ды пагулівала.
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая,
Ты такою прыгажуняй не была.
Як збяромся мы у свята пагуляць,
Нам Лявоніхі свёй не пазнаць.
Ах Лявоніха, Лявоніха мая,
Ты сягоння, нібы ружа, расцвіла, -
Расцвіла буйнымі кветкамі
З добрым мужам д і дзеткамі.
Ой, згубіла мяне мамачка мая,
Што за цябе мяне замуж аддала,
Ой, чаму-ж цябе пярун не забіў,
Як ты мяне маладую палюбіў.
Лявоніха, Лявоніха мая!
Нехай цябе любіць чорт, ды не я,
А дзе-ж тыя кавалёчкі жывуць,
Што новыя тапарочкі куюць?
Куюць, куюць ды пазванываюць,
Нашых дзевачак падманываюць.
Куюць, куюць ды пазванываюць,
Нашых дзевачак падманываюць.
Ай, Лявоніха, Лявоніха мая,
Несалёную капусту дала,
А Лявона ды і орт не бярэць:
Несалёную капусту жарэць.
А Лявоніха не жонка была,
Нямытую мне кашульку дала,
Нямытую, некачаную.
У суседа пазычаную.
Танцы Народов Мира еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2