Мае шэрыя вочы, Сумныя песьні, Разгублены голас У бязконцай дарозе; У касе маёй стужкі, У небе — вольныя птушкі… Хачу Да Цябе… Да Цябе… Да Цябе…
У гэтым горадзе — Восень… У нашым горадзе — Вясна… I ты застаўся з маёй маладосьцю — Я засталася адна… I нехта скажа: «Нятрэба». Чорнай вуліцы вочы… Я хачу Да Цябе, Я хачу Да Цябе, Да Цябе, Да Цябе!..
Шлях у клубочак круціла Й да сэрца туліла. Шлях каханьня патрэбна Ад чужых берагчы. Нехта скажа: «Нятрэба». Чорнай вуліцы вочы… Я хачу Да Цябе, Я хачу Да Цябе, Да Цябе ў цягніку!..