Бэз апаў, адцвіце маладосць, і не верыцца мне ў расстанне. Слоў няма, але музыка ёсць - гэта сэрца біццё як прызнанне
Салаўі атакуюць вярсту, заглушаючы лёскат грачыны Азiрніся - я побач стаю, я стаю ў цябе за плячыма
Гэтак свеціцца зорка ў палях на вячэрніх высокіх нябёсах Суравее туманіцца шлях паміж двух непрыкаянных лёсаў. О святая душы прастата, што жадаць яшчэ апроч жадання. I звініць паміж намі вярста невымернага ў Свеце кахання