Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Тацьцяна Беланогая - П'еса | Текст песни и Аккорды

П’еса
Dm Gm
Мае думкі зрабілі цябе
A
Незямным чалавекам.
Dm Gm
І імя тваё кожны дзень было
A
Хлебам і малітвай.
Gm A
І летні колер тваіх вачэй,
Gm A
І летні колер тваіх зялёных вачэй –
Dm
Як немагчымае шчасце.

І з якой сумнай ролі
Слёзы мае?..
І з якой дзіўнай краіны
Мары дзяўчыны?..
Я прыдумала яе для сябе.
Я прыдумала цябе для сябе,
Твой неіснуючы вобраз.

А шляхі былі, а шляхі вялі
Ў шчаслівую казку.
І на небе нехта абяцаў –
А мы абмінулі.
Наш вясёлы край кветак і любві,
Наш вясёлы край кветак і цяпла
І незаходзячага сонца.

І не чуеш ты, і не чую я
Птушак дзіўных песень.
І не будзем мы ў наіўных снах
Белай лёгкай ледзі...
Насамрэч – я не ты,
Насамрэч – ты не я..
Гэта сутнасць нашай п’есы...

Пір
Am F G
Не забівай маё “Я”, вельмі прашу цябе,
Am
Грэшны палач.
Am F
На цёмных калідорах зашмат
G Am
Галодных пацукоў.
Я нешта хацела сказаць
Пра сонца і свет.
Я нешта хацела.
Успомніліся боты ды
Захарканы крывёю снег.
Dm Am
П: Пір у час, калі
Забіваюць герояў.
Dm Am
Пір у час, калі
Косткі ныюць ад болю.
Пір у час, калі
Рукі не знаходзяць апоры.
Пір у час, калі
Am
Сляпыя вочы слязяцца.
Am
Сляпыя вочы слязяцца.

О, ружовае дрэва,
Забудзься на сваё жоўтае сонца.
Кітайская лялька,
Ты так падобна на наша стагоддзе.
Апошняе слова
Застаецца за паэтам.
Жыццё – гэта кола,
І нехта хоча парушыць
Законы сусвету.

П:

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-