Я, напэўна, менш разумею вас, Цені, якія спяць. Я, напэўна, больш ненавіжу свой Голас, які маўчыць. Я баюся сноў, і мне сніцца зноў, F Што дрэвы замест людзей Прыпеў: Там, дзе ты. Там, дзе я. Там, дзе мы.
Ды з маіх вачэй л’ецца дождж, Бы салёны нож. Ды з маіх рук л’ецца кроў На чорны дол. Калі не спяваць – значыць прамаўчаць Ў гром і сьнег. Каласіцца сноў карагод кожны час, кожны год
Там, дзе мы. Там, дзе ты. Там, дзе мы
За вакном ноч. У вачах страх За новы шлях. У вагонах месца хапае тым, для каго Бог, што дым. Чорны чалавек замінае мне расказаць табе. Карані ў зямлі. Нехта на крыжы. Для чаго, скажы? Там, дзе я. Там, дзе я. Там, дзе ты. Там, дзе ты. Там, дзе мы.