Дрэва пачынае гніць з сэрцавіны. Чалавек пачынае гніць са слова. Я прыйду да цябе ў чорную ноч у чорным, каб застацца з табой. А за вакном вока арла, за сцяной вуха лісы І з майго сэрца выляціць белая птушка, каб застацца з табой.
Там на дарогах слупы і любоў, на дарогах кола і снег. Забаліць сэрца па тых, каго не ведаю яшчэ. Стой на на нагах – гэта формула жыць! Спявай па начах хаця б для сябе. Гэта не тайна, што заўтра пачнецца вайна па-за межамі кніжак.
Белая птушка апранае, апранае свой голас, калі ўсе кладуцца спаць. Белая птушка пачынае чытаць казкі. Белая птушка пачынае верыць у тое, што будзе, што будзе ўсё добра…