Мне бы толькі пасьпець… Мне бы толькі пасьпець Павярнуцца тварам Да сваёй кулі На чорным вакзале.
Мне бы толькі пасьпець, Мне бы толькі пасьпець Сказаць тры словы Зь дзіцячай малітвы
Прыпеў: Мы дзеці Неба, мы дзеці Неба, Мы дзеці Неба Кажам вам: «Наперад! Толькі наперад!» Мы дзеці Неба, мы дзеці Неба, Мы дзеці Неба — Верым толькі ветру, верым толькі Богу.
І будзе дождж, будзе дождж, будзе дождж На мяжы двух цягнікоў і двух гарадоў. Узыйдзе колас, праб’ецца колас Праз мокры асфальт За кожную песню, за кожную рану.
І будзе вецер, будзе вецер, будзе вецер Цалаваць мне рукі, надаваць мне крылы. Мне бы толькі пасьпець… Мне бы толькі пасьпець Сказаць тое слова, Што стане дарогай.