Які разгул шалёным капытам,
А зьдзекаў жах, нібы ў сярэднявеччы!
І Д'ябал у Суддзі перапытаў:
— Таленавіты? Значыць, небясьпечны!
Ці не з жалезнай д’яблавай рукі
Пісьменнікі запісаны ў шпіёны?!
Ужо ляцелі кнігі на шматкі
І граззю пакрываліся імёны.
Ужо вучоны кроў сваю глытаў,
Бяззубы ў сорак, шамкаў па-старэчы.
А Д'ябал у Суддзі перапытаў:
— Не размаўляе? Значыць, небяспечны!
Даносчыкам да твару ліпкі бруд.
Пры дапамозе іхняе брыднечы
Выносіліся словы, як прысуд:
"Таленавіты — значыць небяспечны…"
Паміж травы, трагічнай і груддзя,
Стаю ў журбе і думаю аб вечным:
Таленавіты — сам сабе суддзя,
А для паскуд — заўсёды небясьпечны.
Яўгенія Янішчыц
Тацяна Беланогая еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1