Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Тацяна Беланогая - Эн Сэкстан | Текст песни

Эн Сэкстан (словы Яўгеніі Янішчыц)
=======================

Пройгрыш: Hm G A Fm #



Hm

Няма паэзіі ў грахах –

G

Грэх нібы за падтэкстам.

A

Даруй, што варушу твой прах –

Fm #

Далёкая Эн Сэкстан.


Так, можна ложак апісаць
І сховы падваротні,
Як за далар душу прадаць
І не купіць за сотню.

Так, можна скласці оду тым,
Хто прагне век нажывы.
Так чынна высяцца масты,
А сьвет такі ілжывы.

У горадзе, што ахмурэў
Ад джазу і ад сэксу.
Так блізка я адчула гнеў
Твой, вольная Эн Сэкстан.

Так б’юць рэкламы па вачах ,
Для сэрца ж мала месца.
Я зразумела твой адчай,
Трывожная Эн Сэкстан.

Так, ёсць паэзіі сакрэт
І ў лёсе асабістым.
Паэт з’яўляецца на свет,
Як ластаўка на выстрал.

Не ў самагубстве сілы соль,
Хоць ёсць тут знак пратэста.
Даруй, што варушу твой боль,
Спакойная Эн Сэкстан.

Тацяна Беланогая еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Таццяна Беланогая - Да сустрэчы (на верш Я.Янішчыц) Таццяна Беланогая - Да сустрэчы (на верш Я.Янішчыц)
    прэзентацыя кнігі ў Плябані: http://vialejka.info/4664-plaban-kniha.html мы Ўкантакце: http://vk.com/club10541678 у Фэйсбуку ...
  • Таццяна Беланогая - Да цябе (2008) Таццяна Беланогая - Да цябе (2008)
    Мае шэрыя вочы, Сумныя песні, Разгублены голас У бясконцай дарозе; У касе маёй стужкі, У небе вольныя птушкі... Я хачу Да Цябе ..