Першы крок па снезе рыхлым:
раптам нехта дасць пад дыхла.
Гэта ўсё табе нязвыкла,
як і нам згаданы выхлап.
Што ж, нязвыкла, ды прыемна.
Спадзяемся, узаемна.
То, напэўна, недарэмна
мы перад публікай багемнай.
Без абеду і выходных
граем мы для вашай кодлы.
- Слухай, выхлап - гэта ж шкодна?
- Што ты кажаш, гэта ж подла!
Бо наадварот карысны
(паглядзі - амаль празрысты).
Адкаркоўвай новы Рыслінг
і ўдыхай глыбей наўмысна.
Тлушч еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2