Чакай, чувак, цябе я мушу папярэдзіць, бо, як гляджу, ты папросту крэйзі! Калі тут пахне, то дакладна не грашыма, і зарабіць на гэтым проста немагчыма. Ды і наогул не мужчынскі то занятак, а для якіх-небудзь шчанятаў, Але, як бачыце, мы тутака заліплі, не горай чым таленавіты містэр Рыплі.
Але каб моцна - дык ніхто і не шкадуе, а на пліце вада тым часам каляхуе. І я не ведаю што зараз што пачулі, ды кіпень во ліецца ўжо з усіх адтулін. Таму хутчэй, хутчэй адсюль бяжыце, а мы сабе заварым па Прынцэсе Гіце, Альбо магчыма па яе сяброўцы Кандзі - наколькі хопіць у паднятай сёння касе.
І гэта ўсё ці мае сэнс? якое там, адбіць прынамсі б бенз. Ні абывал, ні спажывец: цудоўна, толькі з гэтага не пражывеш.