Паміраць сабраўся, а жыта сей, дахадзі абанемент у басейн і, нарэшце, - запрасі гасцей.
Мой любы друг, што так спяшаешся ў труну? Адказны крок, і ты - глядзі - не стрэсануў. Нам так шкада - сабраўся паміраць, але ты не сумуй па жонцы - паклапачуся пра яе.
Паміраць сабраўся, а жыта сей, булачку даеш, дапі кісель. І няблага б засцяліць пасцель.
І адпачнеш! А ты, гляджу, зусім разкіс, Ці напужаў цябе магчыма гэты спіс? Ты раптам стаў замалады каб паміраць. Бо трэба ж некаму яго і жаць.