Ёсць нармальнае размеркаванне, а ёсць Пуасона, а таксама канчатковае ў радыяктыўнай зоне -
мо пашчасціць трапіць некуды пад Ваўкавыск (добра, што ў нас аніводнай выспы). На вакзале ты дзяўчыну чмокнеш у шчаку і скажаш ёй: "Пакуль!" - сам сабе мяркуй.
Думаеш, што ў гэтым вінаваты Гаус, праз яго паедзеш ты балоты паўз?
Вінаватыя сталічныя твае сябры, Для якіх сягоння ў клубе мочаць рок "Звяры". Яны танчаць, п'юць кактэйлі, лаяць іхні смак, Не зважаючы, што цябе няма.