Дачакалася Зямля з космасу радных сыноў - бачыш, з кветкамі ідуць Элан Маск і Ціто. Зноў будуюць на дамах гнёдзы парачкі буслоў, і пяюць для ўсіх дарма Lady Gaga і Хлястоў.
Гэта мой прыдуманы мір, гэта мой вольны шлях. І на ўсіх кантынентах пір, і рамонкі на тваіх вуснах.
Танчыць Ахмадзінежад, на падпітку з ім Барак - яны п'юць на брудэршафт з калібасаў Арарат. Заплятае Чэ Фідэль базылькі ў бараду, і спявае Арыэль пра магноліі ў саду.
Гэта мой прыдуманы мір, гэта мой вольны шлях. І на ўсіх кантынентах пір, і рамонкі на тваіх вуснах. Гэта мой дурацкі дэнс, гэта мой ўнатуры дах, гэта мой каталіцкі сэнс, і рамонкі на тваіх вуснах.
Каляровыя вясёлкі, запаведныя сады, залатыя граюць пчолкі, рэкі поўныя вады.
Гэта мой прыдуманы мір, гэта мой вольны шлях. І на ўсіх кантынентах пір, і рамонкі на тваіх вуснах. Гэта мой дурацкі дэнс, гэта мой ўнатуры дах, гэта мой каталіцкі сэнс, і рамонкі на тваіх вуснах.