Скажы сваёй сястры, чаго сумелася? Каб не гуляла з байструкамі на New Balanc'ах. Кажу, кажу табе, што папсуюць дзяўчо. Ці ж не датычыць гэтае мяне, няўжо ж?
Хай лепей вычуццы, ну а бел. літ найперш, бо без яе не ўладкавацца нікуды цяпер. Калі ў мяне быў час - чамусь не чыталася. Ты добра ведаеш, што ўрэшце атрымалася.
Але засцерагу яе дакладна ад тых, што завальваюць страшэннымі накладамі. Каб хутка распісаць, закрыць пазіцыю, і каб пылілася да скону на паліцах, э.
Цяпер друкуецца так мала вартага, але параю ёй аўтарытэтных аўтараў. На іхніх вокладках драпаў і мармытаў: "Я спадзяюся не апошні, хто гэта гартаў".